Перайсці да зместу

Астравы Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходні Шпіцберген — самы вялікі востраў Нарвегіі

Нарвегіі належыць каля 50 тысяч астравоў[1], уключаючы і досыць буйныя астравы, і шматлікія астраўкі і шхеры.

Найбуйнейшыя групы астравоў — архіпелагі Шпіцберген (агульная плошча — 61 022 км²) і Лафатэнскія астравы (1227 км²).

У адрозненне ад іншых нарвежскіх астравоў, Шпіцберген мае асобы міжнародна-прававы статус. Над архіпелагам паводле Шпіцбергенскага трактата 1920 года ўсталяваны суверэнітэт Нарвегіі, але пры гэтым дзяржавам-удзельніцам дагавора дадзена роўнае права на эксплуатацыю натуральных рэсурсаў Шпіцбергена і яго тэрытарыяльных вод[2].

Фармальна востраў Ян-Маен са жніўня 1994 года кіруецца праз губернатара фюльке Нурлан, аднак улада на востраве дэлегавана камандзіру станцыі Нарвежскай службы абаронных камунікацый.

У паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна размешчаны востраў Бувэ (49 км²), які з'яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі (гэта значыць, фармальна, не з'яўляецца часткай краіны)[3]. Такі ж статус, паводле меркавання Нарвегіі, мае антарктычны востраў Пятра I (156 км²)[4], аднак гэты статус не прызнаецца міжнароднай супольнасцю.

Спіс астравоў

[правіць | правіць зыходнік]

У спісе прыведзены астравы Нарвегіі плошчай звыш 100 км²[5].

Беларуская назва Нарвежская назва Адміністрацыйнае
падпарадкаванне
Плошча, км²
Заходні Шпіцберген Spitsbergen Шпіцберген 37 814
Паўночна-Усходняя Зямля Nordaustlandet Шпіцберген 14 467
Эдж Edgeøya Шпіцберген 5073
Хінёя Hinnøya Нурлан, Тромс 2198
Сенья Senja Тромс 1586
Востраў Баранца Barentsøya Шпіцберген 1291
Лангёя Langøya Нурлан 850
Сёрэя Sørøya Фінмарк 816
Сёр-Квалёй Kvaløy Тромс 737
Белы Kvitøya Шпіцберген 700
Рынгвасёй Ringvassøy Тромс 656
Зямля Прынца Карла Prins Karls Forland Шпіцберген 649
Хітра Hitra Сёр-Трондэлаг 572
Сейлан Seiland Фінмарк 559
Эўствагёй Austvågøy Нурлан 527
Анёя Andøya Нурлан 490
Магерэя Magerøya Фінмарк 437
Вествагёй Vestvågøy Нурлан 411
Ян-Маен Jan Mayen Нурлан 380
Квалёя Kvaløya Фінмарк 336
Остэрэй Osterøy Хордалан 328
Арнёй Arnøy Тромс 276
Сх'ернёя Stjernøya Фінмарк 248
Стур Stord Хордалан 241
Ванёй Vanna / Vannøy Тромс 232
Смёла Smøla Мёрэ-ог-Ромсдал 214
Цюснесёй Tysnesøy Хордалан 197
Конгсёя Kongsøya Шпіцберген 195
Х'ельдзёя Tjeldøya Нурлан 187
Москенесёй Moskenesøya Нурлан 186
Стурэ-Сотра Store Sotra Хордалан 179
Мядзведжы Bjørnøya Шпіцберген 178
Кармёй Karmøy Ругалан 177
Бёмлу Bømlo Хордалан 171
Аверэй Averøya Мёрэ-ог-Ромсдал 165
Харэйдлан Hareidlandet Мёрэ-ог-Ромсдал 165
Альстэн Alsten Нурлан 153
Брэмангерлан Bremangerlandet Согн-ог-Ф’юранэ 153
Фроя Frøya Сёр-Трондэлаг 152
Рэйнёй Reinøy Тромс 147
Отэрэя Otterøya Нур-Трондэлаг 143
Эртвагёй Ertvågsøya Мёрэ-ог-Ромсдал 140
Гурскёй Gurskøya Мёрэ-ог-Ромсдал 137
Свенскёя Svenskøya Шпіцберген 137
Анёр'я Andørja Тромс 135
Дзёна Dønna Нурлан 135
Скугерэя Skogerøya Фінмарк 129
Вільгельма Wilhelmøya Шпіцберген 120
Сула Sula / Indre Solund Согн-ог-Ф’юранэ 116
Радзёй Radøy Хордалан 111
Флакстадзёя Flakstadøya Нурлан 110
Окснёя Oksnøya Мёрэ-ог-Ромсдал 108
Вега Vega Нурлан 108
Рола Rolla Тромс 106
Санхарнёя Sandhornøya Нурлан 103
Логёя Lågøya Шпіцберген 104
Хадселёя Hadseløya Нурлан 102
  1. The World Factbook. Norway (англ.)(недаступная спасылка). Central Intelligence Agency (2014-02-26 (updated)). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.
  2. Шпіцберген (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 3 сакавіка 2014)
  3. Bouvetøya // Store norske leksikon, 2009, 14. februar. (нарв.) (Праверана 4 сакавіка 2014)
  4. Peter I Øy // Norsk Polarinstitutt. (нарв.) (Праверана 4 сакавіка 2014)
  5. Wicklund-Hansen, 2013